Універсітэт Осла
Выгляд
Універсітэт Осла | |
---|---|
нарв.: Universitetet i Oslo | |
Арыгінальная назва | нарв.: Universitetet i Oslo |
Заснаваны | 1811 |
Рэктар | Svein Stølen[d] |
Студэнты | 26 650[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Осла |
Сайт | uio.no |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Осла (нарв.: Universitetet i Oslo) — нарвежская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Осла.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1811 годзе як Каралеўскі універсітэт Фрэдэрыка, названы ў гонар караля Даніі і Нарвегіі Фрэдэрыка VI. Стаў другім па часе заснавання універсітэтам Даніі-Нарвегіі (пасля Капенгагенскага ўніверсітэта). Атрымаў цяперашнюю назву ў 1939 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт складаецца з наступных факультэтаў:
- Багаслоўскі
- Юрыдычны
- Медыцынскі
- Гуманітарны
- Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Стаматалагічны
- Грамадскіх навук
- Навук аб адукацыі
Выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Петэр Ваагэ, нарвежскі фізікахімік
- Ката Максіміліян Гульдберг, нарвежскі фізікахімік
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Крысціян Ланге, палітык, Лаўрэат Нобелеўская прэміі міру
- Тругве Лі, Першы абраны Генеральны сакратар ААН.
- Рагнар Фрыш, Лаўрэат Нобелеўская прэміі па эканоміцы
- Герхард Хансен, нарвежскі ўрач
Зноскі
- ↑ Registerte studenter fordelt på campus — The Norwegian Directorate for Higher Education and Skills. Праверана 30 лістапада 2021.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Norwegian Centre for Research Data — 1971.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Осла
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы